У расследаванні забойства бізнесмена пад Беразіно з'явіліся зрухі. Дэталі некаторых рэзанансных крымінальных спраў Аляксандр Лукашэнка абмяркоўваў сёння на сустрэчы са старшынёй Следчага камітэта Іванам Наскевічам.
Таксама гаворка ішла пра функцыянаванне самога ведамства. На думку Прэзідэнта, для дасягнення добрых вынікаў у расследаванні крымінальных спраў следства павінна быць незалежным, таму досвед стварэння такой асобнай структуры цалкам сябе апраўдаў.
Акрамя забойства на ўскраіне Беразіно ў верасні 2017, калі ў час тушэння прыпаркаванага легкавога аўтамабіля было знойдзена цела мужчыны, Іван Наскевіч распавёў новыя падрабязнасці справы з забойствам у школе ў Стаўбцах. Таксама Прэзідэнт сёння прыняў з дакладам генеральнага пракурора. Аляксандру Канюку кіраўнік краіны даручыў падключыцца да падрыхтоўкі нарады з сілавым блокам. На ёй, як анансаваў Аляксандр Лукашэнка, падвядуць вынікі работы ў 2018 годзе, а таксама разгледзяць увесь шэраг пытанняў ад арміі да Следчага камітэту, якія патрабуюць увагі на ўзроўні Прэзідэнта.
Паводле інфармацыі Генпракуратуры, за мінулы год у Беларусі на траціну вырасла колькасць выяўленых карупцыйных злачынстваў. У гэтай сувязі ведамства прапануе надзяліць большай уладай антыкарупцыйныя камісіі. Як паведаміў Аляксандр Канюк журналістам, адпаведныя папраўкі ў Закон аб барацьбе з карупцыяй ўжо падрыхтаваныя.
Подписывайтесь на нас в Telegram