Общенациональное телевидение

Аляксандр Лукашэнка ў Казані сустрэўся з кіраўніком Рэспублікі Татарстан

Читать на сайте ont.by

Шчасце, што ствараем самі. Здавалася б, якое дачыненне гэта філасофія мае да палітыкі? Аднак тое, што сіла сёння менавіта ва ўзаемавыгадных і паважлівых адносінах, усё больш відавочна. Беларусь і Расія трымаюцца разам, каб умацоўваць эканомікі на карысць народаў і даваць годны адпор тым, хто вырашыў, што мае права падпарадкоўваць сабе іншых. 


Пра ўзаемадзеянне Беларусі і Татарстана гутарка ішла ў Казані, куды з рабочым візітам прыбыў Аляксандр Лукашэнка. Афіцыйна – па запрашэнні Уладзіміра Пуціна на цырымонію адкрыцця міжнароднага турніру «Гульні Будучыні». Аднак заўсёды гэта магчымасць і пагаварыць пра эканоміку. 

Казань – не блізкі сусед для Беларусі. Але калі адлегласці былі перашкодай? Менавіта рэгіёны ўносяць важкі ўклад у агульную скарбонку беларуска-расійскага тавараабароту. Гэта больш за 50 мільярдаў долараў. Апошнія два гады паказчык б’е рэкорды. 

Казань для нас упэўнена звязана з… кінематографам. Для тых, хто больш сталага ўзросту, – гэта разам з Астраханню горад, які Іван Грозны браў, а вось Шпака – не браў. Для моладзі гэта хутчэй горад папулярнага серыяла, падзеі якога цікавыя, але тыя, хто жыў у 90-я, – наўрад ці жадаюць вяртання той вулічнай жорсткай рамантыкі. А ў цэлым Казань – адзін з найбуйнейшых эканамічных, адукацыйных, рэлігійных, культурных і спартыўных цэнтраў Расіі. І сталіца яе федэральнага суб’екта – Рэспубліка Татарстан. Кіраўнік якой Аляксандра Лукашэнку сустракаў асабіста.

Аляксандр Лукашэнка і Рустам Мініханаў сустракаліся адносна нядаўна – у Мінску ў красавіку мінулага года. Тады некалькі разоў было падкрэслена: нас звязваюць адносіны найвышэйшага ўзроўню. Праўда, больш складана з эканомікай – каля паловы нашага тавараабароту ў мільярд долараў ёсць нафтахімія. 

Подписывайтесь на нас в Telegram

Другие новости на ont.by