Общенациональное телевидение

21 лютага праграма «Наша раніца» і ўсе выпускi навінаў на Агульнанацыянальным тэлебачанні выйдуць на беларускай мове

Читать на сайте ont.by

У Дзень роднай мовы 21 лютага ўсе выпускі «Нашых навінаў», «Навін спорту» і прагнозу надвор'я на Агульнанацыянальным тэлебачанні выйдуць на беларускай мове, таксама як і праграма «Наша раніца», вядучымі якой стануць Люцыя Герашчанка і Герман Цітоў. Акрамя таго, да Дня роднай мовы далучыцца сайт тэлеканала ont.by і афіцыйныя акаўнты Агульнанацыянальнага тэлебачання у сацыяльных сетках. Выпускі навінаў на беларускай мове таксама прагучаць у эфіры радыёстанцыі «Цэнтр FM».

Па словах дырэктара дырэкцыі ранішняга вяшчання Таццяны Рудакоўскай, раніца чацвярга будзе прысвечана тэме моў народаў свету.

«Пагаворым пра мовы свету і пра тое, як важна іх вывучаць, паразважаем пра паліглотаў і пра тое, чаму адным людзям лёгка даецца вывучэнне замежных моваў, а іншым – складана, акрамя таго, успомнім пра самыя запатрабаваныя мовы ў свеце і пра тое, як змянялася "моўная мода" на працягу стагоддзяў», – удакладніла Таццяна Рудакоўская.

Дарэчы, «Нашы навіны» у гэты дзень будуць весці Наталля Немагай, Дар'я Бягун, Дзмітрый Максімовіч, Алена Міхалоўская, «Навіны спорту» – Марыя Лемешава, Андрэй Бандарэнка, навіны надвор'я – Кацярына Алісіевіч.

Нагадаем, што для тэлеканала гэта не новы досвед: у 2017 і 2018 гадах 21 лютага праграма «Наша раніца» выходзіла цалкам на беларускай мове. У мінулым годзе да Дня роднай мовы падключылася і інфармацыйная служба: на ёй прагучалі ўсе выпускі «Нашых навінаў», «Навіны спорту», а таксама прагноз надвор'я. Акрамя таго, пастаянныя гледачы Агульнанацыянальнага тэлебачання маглі заўважыць, што кожны месяц выпуск праграмы «Наша раніца» выходзіць цалкам на беларускай мове.

Подписывайтесь на нас в Telegram

Другие новости на ont.by