Общенациональное
телевидение
эфир:
@канал ONT.BY

Мнения







Талент Краiны

Гэта ўнікальны, маштабны праект, які дапаможа раскрыць творчы патэнцыял таленавітых удзельнікаў і дазволіць звярнуць увагу на развіццё таленавітай моладзі.

У адборачных турах прынялі ўдзел дзеці з усіх куткоў Беларусі ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў, якія ўжо маюць вопыт паспяховых публічных выступаў – лаўрэаты нацыянальных і міжнародных конкурсаў. У праект было адабрана 48 удзельнікаў (сольных выканаўцаў і калектываў), якія выступяць у 4 намінацыях:

  • Вакал (народны, акадэмічны і эстрадны);
  • Харэаграфія (народная, класічная, сучасная);
  • Інструментальнае мастацтва (фартэпіяна, струнныя, духавыя, струнныя шчыпковыя інструменты);
  • Арыгінальны жанр (акцёрскае майстэрства, цыркавое мастацтва, мастацкая дэкламацыя).

Вырашаць, хто варты перамогі будзе кампетэнтнае журы, заслужаныя дзеячы мастацтваў Рэспублікі Беларусь: Кацярына Дулава, Віктар Бабарыкін, Вольга Гайко, Таццяна Лазоўская, Дзмітры Засесский, Ігар Алоўнікаў, Вітаўтас Грыгалюнас і іншыя.

«Талент краiны» – гэта ўнікальная магчымасць для творчых людзей атрымаць білет на вялікую сцэну, заявіць пра сябе на ўсю краіну і выйграць грашовы грант! І вядома, стаць натхненнем для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак Беларусі, і даказаць, што галоўнае для творчага шляху – любоў да мастацтва, неверагоднае працавітасць і безумоўная вера ў сябе!

Сачыце за лёсам дзіўных ўдзельнікаў праекта «Талент краiны» кожную нядзелю ў вячэрнім эфіры на тэлеканале АНТ.




МТС ТВ
Белогосстрах
МТС