У вёсцы Новы Пагост школу назвалі ў гонар народнага артыста Беларусі і СССР Генадзя Цітовіча

У сельскай школе ёсць музей, прысвечаны знакамітаму выпускніку 

У вёсцы Новы Пагост школу назвалі ў гонар народнага артыста Беларусі і СССР Генадзя Цітовіча

Вялікая справа на малой радзіме. Сельская школа ў вёсцы Новы Пагост на Віцебшчыне цяпер носіць імя свойго знакамітага выпускніка – народнага артыста Беларусі і СССР Генадзя Цітовіча, які пакінуў яркі след у нацыянальным музычным мастацтве. 

У сельскай школе ёсць музей, прысвечаны знакамітаму выпускніку. Генадзь Цітовіч у вандроўках аб’ездзіў шмат беларускіх мястэчак, дзе збіраў аўтэнтычныя народныя песні і напевы. Вынікам такой справы стала творчая праца з хорам з вёскі Вялікае Падлессе, у свой час сельскі калектыў меў вялікі поспех на конкурсе ў Маскве. У 52-м годзе фалькларыст узначаліў Дзяржаўны акадэмічны народны хор БССР, які пазнаёміў мільёны людзей з усяго свету з беларускімі культурай і традыцыямі. Сёння ў школе, дзе Генадзь Цітовіч вучыўся, асабліва ўрачысты дзень. Сярод шаноўных гасцей – і дзяржаўны хор, які носіць яго імя. А таксама дачка вялікага дырыжора.

Як адзначыў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, у Віцебскай вобласці склалася добрая традыцыя ўшаноўваць памяць землякоў не толькі ў назвах вуліц, але і ў назвах навучальных устаноў. У паўночным рэгіёне ўжо 130 школ носяць імёны знакамітых людзей, сярод якіх шмат герояў Вялікай Айчыннай вайны і герояў працы. Яны прыклад для моладзі, асабліва сёння, калі так патрэбны маральныя арыенціры. Пра міжнароднае становішча і развіццё рэгіёна гаварылі на сустрэчы Ігара Сергяенкі з актывам ШАркаўшчынскага раёна. І было асабліва адзначана, што, нягледзячы на эканамічныя ўзрушэнні ў свеце, у Беларусі пытанні сацыяльнай сферы застаюцца ў прыярытэце. Сёлета Шаркаўшчына прыме рэгіянальнае свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі», тут адрамантуюць вялікую частку сацыяльных аб’ектаў.

Подписывайтесь на нас в Telegram