​«У школу з добрым сэрцам»: валанцёры дапамогуць сабраць партфелі дзецям

​У школу з добрым сэрцам! За месяц да пачатку навучальнага года ў Беларусі пачынаецца маштабны дабрачынны праект.
​«У школу з добрым сэрцам»: валанцёры дапамогуць сабраць партфелі дзецям

У школу з добрым сэрцам! За месяц да пачатку навучальнага года ў Беларусі пачынаецца маштабны дабрачынны праект.

Усёй краінай будуць збіраць партфелі дзецям з інтэрнатаў і малазабяспечаных сем'яў. Дапамагчы можа кожны. Дастаткова набыць кнігі, падручнікі, адзенне, абутак (усё, што неабходна вучню) і перадаць валанцёрам. З гэтага дня і да 15 верасня пункты збору будуць працаваць ва ўсіх буйных гандлёвых цэнтрах і крамах. Пазней укамплектаваныя партфелі перададуць сем'ям, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Подписывайтесь на нас в Telegram