21
февраля 2018
Спорт
21:05
Вынікі спартакіяды сярод кадэтаў і сувораўцаў падвялі ў Мінску
  

Все эфирные видеоматериалы в любое время доступны
на нашем YouTube-канале. Подписывайтесь, это абсолютно бесплатно!


Удзельнікі прызналіся, што напружанне было не меншае, чым на Алімпійскіх гульнях.

11 каманд з усіх рэгіёнаў Беларусі змагаліся ў некалькіх дысцыплінах. Самым непрадказальным стаў міні-футбол, тры дні хлопцы літаральна вырывалі адзін у аднаго перамогу, у выніку: трэцяе месца ў каманды Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча, другімі сталі ліцэісты Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, першае месца – за кадэтамі Віцебскага вучылішча. Золата спартакіяды ў агульнакамандным заліку заваявалі мінскія сувораўцы. Відавочна, спартыўная падрыхтоўка навучэнцаў штогод узрастае.

Па словах арганізатараў, спартакіяда – гэта не толькі барацьба, а магчымасць знайсці сяброў. Большасць удзельнікаў тут не першы раз. 

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Тема: Армия и вооруженияДетиОбразование
География: Минск