​2017 год – не только Год науки. Но и год 500-летия белорусского книгопечатания. Всемирное наследие Франциска Скорины – это 25 книг. И хоть в нашей стране хранится небольшая часть этих сокровищ, познакомиться с ними можно в специальном юбилейном альбоме, о котором мы рассказывали в одной из прошлых программ.

2017 год – не только Год науки. Но и год 500-летия белорусского книгопечатания. Всемирное наследие Франциска Скорины – это 25 книг. И хоть в нашей стране хранится небольшая часть этих сокровищ, познакомиться с ними можно в специальном юбилейном альбоме, о котором мы рассказывали в одной из прошлых программ.

Что же касается жизни первопечатника и просветителя, то она до сих пор является загадкой для учёных. По мемориальным местам Франциска из Полоцка отправилась наша съёмочная группа.

Дар’я Палюх, студэнтка Ягелонскага ўніверсітэта (г. Кракаў, Польшча): «Яшчэ калі я была дзіцём, хацела вучыцца менавіта тут і зараз вельмі рада, што я змагла паступіць. Вядома, падчас паступлення мае значэнне тое, што Ягелонскі ўніверсітэт скончылі людзі, якія мелі вялікі ўплыў не толькі на гісторыю Польшчы, але і ўсёй Еўропы».

Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве ўжо 650 гадоў – найпрэстыжнейшы ў Польшчы. Тут вучыліся Мікалай Капернік, рэжысёр Кшыштаф Занусі, Караль Вайтыла, які потым стаў Папай Іаанам Другім, цяперашні прэзідэнт краіны Анджэй Дуда.

Адным са студэнтаў 500 гадоў таму быў юнак з Полацка Францішак, які дзякуючы свайму таленту і працаздольнасці ў 1506 годзе ў вялікай залі «Калегіума Маюс» атрымаў ступень бакалаўра вольных навук. Магчыма, менавіта тут, ва ўніверсітэцкай друкарні, дзе з 1503 выходзілі працы вядомых прафесараў, будучы беларускі асветнік і зацікавіўся кнігадрукаваннем.

Пётр Краўчанка, ганаровы старшыня дабрачыннага фонду «Спадчына Мiхаiла Клеафаса Агiнскага»: «Усе арыстакратычная сем’і Беларусі вучыліся ў сценах гэтага ўніверсітэта, які быў заснаваны ў 1364 годзе. Скажам так, што гэта ўсходняя Сарбона».

Падуя – невялікі горад побач з Венецыяй. Найбольшую вядомасць гэтаму месцу таксама прынёс знакаміты ўніверсітэт. Сёння тут каля 62 тысяч студэнтаў, а старажытныя залі захоўваюць памяць пра тых, чые імёны абрала сама гісторыя.

Знакамітая зала сарака Падуанскага ўніверсітэта, менавіта тут знаходзяцца чатыры дзясяткі выяў найвыбітнейшых выпускнікоў адной са старэйшых навучальных устаноў Еўропы. Акурат над катэдрай Галілео Галілея, прафесара і навукоўца, які шмат гадоў выкладаў тут, размешчаны партрэт нашага асветніка і першадрукара – Францыска Скарыны.

Аўдыторыя, дзе беларускі першадрукар некалькі дзён праходзіў выпрабаванні на званне доктара медыцыны сёння адчыненая для турыстаў. Таксама пабачыць можна і афіцыйны дакумент 16 стагоддзя, дзе зарэгістраваны факт сдачы экзамена Францыскам – сынам Лукі з Полацка, вучоным і бедным доктарам навук.

Доктар цэнтра па гісторыі ўніверсітэта Марыя Чэчылія Гецці – адна з нешматлікіх навукоўцаў, хто даследуе спадчыну беларускага асветніка. У сваім артыкуле для ўніверсітэцкага зборніка гісторык адзначыла, што Скарына на пачатку 16 стагоддзя быў першым выпускніком універсітэта з Усходняй Еўропы.

Марыя Чэчылія Гецці, доктар цэнтра па гісторыі Падуанскага ўніверсітэта: «Ён увабраў у сябе лепшае ад мясцовай кульуры, нягледзячы на цяжкасці часу. Мы можам мяркаваць, што Скарына меў кантакты ў колах друкаваных цэхаў Венецыі, адкуль у гэты час выходзілі першыя друкаваныя выданні на кірыліцы. Можна сказаць, што Скарына «ажаніў» усходні і заходні свет, удыхнуўшы ў навуку дух гуманізму і прадпрымальніцтва, што на той час было насамрэч наватарскім падыходам».

Аднак вызначальным для руху беларускай гісторыі горадам стала Прага. Менавіта тут першадрукар і скарыстаўся ўсемі сваімі ведамі. У Градчанах, недалёка ад месца, дзе сёння ўсталяваны помнік асветніку, размяшчалася друкарня. Там, шостага жніўня 1517 года і ўбачыла свет «Псалтыр» – кірыліцай, на старабеларускай мове.

Валерый Курдзюкоў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Чэхіі: «В этом году у нас было много делегаций и каждая делегация, которая приезжала сюда в Прагу, приходила на это намоленное место для того, чтобы почтить память нашего великого белорусского земляка».

Яшчэ адным важным горадам у маршруце культурнай місіі стала Фларэнцыя, а менавіта базіліка Святога Крыжа (альбо «Пантэон Фларэнцыі»). Гэтае месца – насамрэч святое для Італіі: тут пахаваныя каля 300 знакамітых італьянцаў: Нікола Макіавелі, Мікеланджэла Буанароцці, Джоакіна Расіні, Галілео Галілей. Але ж зазірнуць сюды будзе цікава і беларусам, таму што гэты храм захоўвае прах аўтара паланэза «Развітанне з Радзімай», кампазітара Міхаіла Клеафаса Агінскага.

Джузэппэ ді Мікеле, дырэктар комплекса Санта Крочэ: «Гэты комплекс нарадзіўся ў грамадскай свядомасці, як сабранне вялікіх італьянскіх дзеячоў. У 19 стагоддзі Санта-Крочэ стала сабраннем выбітных еўрапейцаў. А Агінскі – гэта голас Еўропы, якая імкнулася быть свабоднай і адкрытай. Вы можаце сабе ўявіць, што зараз Агінскі пахаваны побач з Рассіні. Гэта вельмі важная для нас музычная блізкасць».

Такім чынам, адна з асноўных мэт такога вялікага падарожжа шляхамі Францыска Скарыны, дарэчы зараз актыўна вядзецца праца па пошуку месца, дзе быў пахаваны першадрукар – гэта шырокае абмеркаванне ідэі стварыць нацыянальны беларускiпантэон, па прыкладу Санта Крочэ і іншых, што дзейнічаюць у шматлікіх краінах свету.

Пётр Краўчанка, ганаровы старшыня дабрачыннага фонду «Спадчына Мiхаiла Клеафаса Агiнскага»: «Грэкi і iтальянцы маюць нацыянальны пантэон, як прытулак нацыянальнаяга духу, нацыянальных герояў, тых людзей, якiя з’яўляюцца пасiянарыямi. Беларусы не павiнны быць выключэннем у гэтым сэнсе. Гэта форма кансалiдацыi беларускай нацыii лiквiдацыя тых супярэчнасцяў, якiя могуць iснаваць у грамадстве на сучасным этапе. Iў рэште рэшт нацыянальны пантэон, гэта сродак цi форма канчатковага завяршэння беларускай нацыi».

I таму, што ўсё, што мы маем сёння – працяг лёсавызначальных распачынанняў нашых папярэднiкaў.

Подписывайтесь на нас в Telegram