21
февраля 2018
Политика
16:03
​Прэзідэнт Беларусi сустрэўся з першым намеснікам генеральнага сакратара ААН
  

Все эфирные видеоматериалы в любое время доступны
на нашем YouTube-канале. Подписывайтесь, это абсолютно бесплатно!


Беларусь заўсёды будзе надзейнай апорай для Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Аб гэтым Прэзідэнт заявіў сёння на сустрэчы з першым намеснікам генеральнага сакратара ААН.

Аміна Махамед тры апошнія гады нязменна ўваходзіць у ТОП-100 самых уплывовых афрыканцаў. Яна займала пасаду міністра аховы навакольнага асяроддзя Нігерыі, была саветнiкам генсакратара ААН. А зараз адказвае за рэалізацыю глабальнага праекта. У верасні 2015 года на Генеральнай Асамблеі арганізацыі лідары 193 дзяржаў прынялi Мэты ўстойлівага развіцця, якія прызначаны пазбавіць чалавецтва ад беднасці, скасаваць няроўнасць і аздаравіць планету. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь у гэтым праекце будзе актыўна ўдзельнічаць, гэта павінна стаць галоўным напрамкам дзейнасці ўсіх краін свету.

Мэты ўстойлівага развіцця да 2030 года – гэта другая серыя глабальнай ініцыятывы. Першая, па меркаванні спецыялістаў, мела поспех. Атрымалася амаль удвая скараціць колькасць людзей, што жывуць у беднасці, амаль напалову зменшыць дзіцячую і мацярынскую смяротнасць, а таксама дасягнуць добрых вынікаў у барацьбе з такімі хваробамі, як СНІД і малярыя. У Нью-Ёрку лідары дамовіліся развіваць праект. І калі раней мэт было восем, цяпер іх 17. Гэта ліквідацыя беднасці і голаду, харчовая бяспека, здаровы лад жыцця і дабрабыт для ўсіх у любым узросце, якасная адукацыя, гендарная роўнасць, доступ да чыстай вады і санітарыя. А яшчэ – годная праца, укараненне інавацый, зніжэнне няроўнасці ў межах краін і паміж імі, барацьба са змяненнем клімату, абарона экалагічных сістэм сушы, а таксама ўмацаванне партнёрства дзеля ўсяго вышэйпералічанага. 

Сёння ў Мінску праходзіць рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па дасягненнi Мэт устойлівага развіцця. У ім удзельнічае больш за 50 краін. Беларусь, сярод іншага, прапануе стварыць глабальную базу звестак перадавога вопыту па дасягненні агульнацывілізацыйных задач.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Тема: ООН
География: Минск
Персоналии: Александр Лукашенко