21
февраля 2018
Общество
17:56
Прагноз надвор'я на 22 лютага
  

Все эфирные видеоматериалы в любое время доступны
на нашем YouTube-канале. Подписывайтесь, это абсолютно бесплатно!


На поўдні Еўропы – моцныя дажджы, цэнтральныя і паўночныя рэгіёны скавалі анамальныя маразы. Халоднае арктычнае паветра прынесла сцюжу і ў нашу краіну.

Мінулай ноччу пры праясненнях тэмпература зніжалася да мінус дзевятнаццаці. Сярэднясутачная тэмпература будзе амаль у межах нормы. Крыху халадней на паўночным усходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей.

Над Скандынаўскім паўвостравам узмацняецца чарговы антыцыклон, падсілкоўваючыся сцюжай з Арктыкі, ён паступова распаўсюджваецца ў паўднёвым напрамку. Тэмпература працягне зніжацца. У чацвер нас чакае да мінус дваццаці. Заўтра чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. У многіх раёнах пройдзе невялікі снег. Месцамі слабы туман і шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер паўночна-усходнідва-сем метраў за секунду. Ноччу будзе вельмі халодна (нават для канца лютага). Сярэдняя тэмпература надвор’я па краіне – ад трынаццаці да дзевятнаццаці градусаў ніжэй за нуль. У Віцебскай і Магілёўскай абласцях чакаецца больш моцны мароз – да мінус дваццаці чатырох. Удзень крыху пацяплее – ад двух да адзінаццаці градусаў ніжэй за нуль.

Марознае надвор’е захаваецца і ў наступныя дні. Халодныя няўстойлівыя паветраныя масы арктычнага паходжання працягнуць сваё падарожжа ў паўднёвым напрамку. Нас чакаюць моцныя маразы і паўночны вецер, які толькі ўзмацніць адчуванне холаду. У такіх умовах трэба быць вельмі асцярожнымі, каб пазбегнуць абмарожванняў. Апранайцеся цяплей!
Па народным календары сёння – Захараў дзень. Сяляне ў гэты дзень рыхтавалі інвентар да лета, тачылі сярпы, акраплялі іх свянцонай вадой. Каб урадзіў лён, мылі верацёны ці калаўроты. Лічылася, чым халаднейшы выдаўся гэты дзень, тым цяплейшы будзе сакавік. А калі на дрэвах дваццаць першага лютага ляжыць іней – улетку будзе шмат мёду.

І па традыцыі крыху метэагісторыі. Самым халодным гэты дзень быў у 1964 годзе. Раніцай слупкі тэрмометраў панізіліся амаль да трыццаць аднаго ніжэй за нуль. Цяплей за ўсё было 21 лютага 1990. У Брэсце тады было амаль сямнаццаць градусаў цяпла.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Тема: Погода