Аляксандр Лукашэнка ​абмеркаваў праблемы сучаснага свету з першым намеснікам генсакратара ААН

Праблемы сучаснага свету абмеркавалі сёння наш Прэзідэнт і першы намеснік генеральнага сакратара ААН. Аміна Махамед прыехала ў Мінск на форум нацыянальных каардынатараў па дасягненнi Мэтаў устойлівага развіцця.

Праблемы сучаснага свету абмеркавалі сёння наш Прэзідэнт і першы намеснік генеральнага сакратара ААН. Аміна Махамед прыехала ў Мінск на форум нацыянальных каардынатараў па дасягненнi Мэтаў устойлівага развіцця.

Гэту праграму прынялі кіраўнікі дзяржаў, якія ўваходзяць у Арганізацыю. Задача – да 2030 года перамагчы беднасць, дэфіцыт вады, стварыць умовы для скасавання няроўнасці.

І гэтых пунктаў 17! Нам, хто жыве ў мірнай краіне і ў дастатку, нават цяжка ўявіць, што дзесьці паміраюць ад голаду дзеці, а пітная вада – даражэйшая за паліва. Таму ААН і ставіць сваёй звышмэтай пераадоленне ўсіх негатыўных з’яваў.

Мэта – годная. А Беларусь заўсёды будзе надзейнай апорай для Арганізацыі. Гэта пацвердзіў Прэзідэнт. 

Аміна Махамед тры апошнія гады нязменна ўваходзіць у топ-100 самых уплывовых афрыканцаў. А ў Зале славы нігерыйскіх жанчын, маці шасцярых дзяцей заняла сваё месца яшчэ дзесяць гадоў назад. На радзіме спадарыня Махамед працавала міністрам аховы навакольнага асяроддзя, кіравала нацыянальнай праграмай па барацьбе са змяненнем клімату. У гэтым ёй дапамагла праца на пасадзе дарадцы генеральнага сакратара ААН і ўдзел у распрацоўцы Мэт устойлівага развіцця. У верасні 2015 падчас Генеральнай Асамблеі арганізацыі лідары 193 дзяржаў прынялі Мэты ўстойлівага развіцця, якія прызначаны пазбавіць чалавецтва ад беднасці, скасаваць няроўнасць і аздаравіць планету. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь у гэтым праекце будзе актыўна ўдзельнічаць, і гэта павінна стаць галоўным напрамкам дзейнасці іншых краін.

Прэзідэнт таксама папрасіў перадаць прывітанне генеральнаму сакратару ААН. Антоніа Гутэрэша Александр Лукашэнка назваў сваім добрым сябрам. У адказ Аміна Махамед падзялілася дэталямі размовы са сваім кіраўніком: спадар Гутэрэш шмат расказваў пра Беларусь і Прэзідэнта, нават пашкадаваў, што ў Мінск ляціць не ён сам.

Безумоўна, Аміна Махамед мела на ўвазе і міратворчую дзейнасць Прэзідента, і яго стаўленне да рэгіянальных і глабальных праблем.

Так, у сваёй нью-ёркскай прамове Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на крызісе адказнасці сусветных лідараў. Вынікам гэтага сталі пашырэнне тэрарызму і рост міграцыі, якую Еўропа не мае сіл кантраляваць. Сапраўды, калі даць людзям працу, попыт на зброю зменшыцца. Мэты ўстойлівага развіцця да 2030 года – найбольш шырокая і адначасова канкрэтная сусветная ініцыятыва. Гэта другая серыя глабальнага праекта. Першая называлася «Мэты развіцця тысячагоддзя». Іх краіны ААН прынялі на мяжы стагоддзяў і скончылі ў 2015. Па меркаванні спецыялістаў, паспяхова. Сумесна атрымалася амаль удвая скараціць колькасць людзей, што жывуць у беднасці, напалову зменшыць дзіцячую і мацярынскую смяротнасць, а таксама дасягнуць добрых вынікаў у барацьбе з малярыяй і СНІДам. У Нью-Ёрку лідары дамовіліся развіваць праект. І калі раней мэтаў было восем, цяпер – сямнаццаць.

Гэта ліквідацыя галечы і голаду, харчовая бяспека, здаровы лад жыцця і дабрабыт для ўсіх у любым узросце, якасная адукацыя, доступ да чыстай вады і санітарыя для ўсіх. А яшчэ – годная праца, інавацыі, барацьба са змяненнем клімату. І нарэшце – умацаванне партнёрства дзеля ўсяго вышэйпералічанага.

Сёння ў Мінску адкрыўся рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па дасягненнi Мэтаў устойлівага развіцця. Удзел у ім бяруць дэлегацыі 50 краін. Беларусь, сярод іншага, прапануе стварыць агульную базу перадавога вопыту.

Немалую ролю ў краіне надаюць экалогіі. І тут Беларусі ёсць, што прапанаваць, чым падзяліцца: напрыклад, запуск электробусаў, выкарыстанне ветракоў у аграсектары. Як кажуць, статус абавязвае: Беларусь – «лёгкія» Еўропы.

На форуме прэзентавалі даследаванні, якія правяла міжнародная арганізацыя ЮНІСЭФ. 

У тым ліку па дзіцячай смяротнасці ва ўзросце да месяца. Беларусь – на восьмым месцы. У суседзях: Японія, Ісландыя, Сінгапур. Ніжэй – Паўднёвая Карэя, Нарвегія і Люксембург. 

Беларусь сумесна з партнёрамі распрацоўвала канцэпцыю ўстойлівага развіцця, напаўняла яе ідэямі і праектамі. Да таго ж наша краіна заўсёды выступала за мірнае ўрэгуляванне канфліктаў.

І ўвогуле Беларусь, а наша краіна адна з заснавальніц ААН, актыўна ўдзельнічае ў міжнародных праектах па эканоміцы, бяспецы, раззбраенні. І як адзначылі нашы дыпламаты ў Жэневе (адна са штаб-кватэр ААН знаходзіцца ў Швейцарыі), падыход вельмі просты: там, дзе людзі сумесна працуюць і будуюць нешта разам, няма месца канфліктам і вайне.

Каб дасягнуць усіх сямнаццаці мэтаў (да 2030 года ці раней) неабходна працаваць сумленна і плённа. І варта разумець, што ўсе мы залежам адзін ад аднаго, жывём на адной планеце, якую павінны захаваць дзеля патомкаў. 

Подписывайтесь на нас в Telegram