21
февраля 2018
Культура
09:26
​«Паўлінку» на новы лад прэзентуюць у Вiцебску
  

Все эфирные видеоматериалы в любое время доступны
на нашем YouTube-канале. Подписывайтесь, это абсолютно бесплатно!


Новы погляд на знакамітую п’есу прэзентуюць сёння ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Пятра Машэрава. Усе акцёры – замежныя студэнты.

Па сюжэту камедыі да беларускай дзяўчыны сватаецца жаніх з Сярэдняй Азіі. Пастаноўка музычная, таму на сцэне будуць і танцы, і песні. Акцёры-аматары прызнаюцца, что самы цяжкі іспыт для іх – выступленне перад гледачамі. Беларускую мову яны ўжо паспелі добра вывучыць, а вось пазбавіцца ад сарамлівасцi на публіцы атрымоўваецца ня ў кожнага.

Сяргей Mікалаенка, дэкан філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.Машэрава: «І калі нашы студэнты с замежных краін прыедуць да сябе, на сваю радзіму, і там праспяваюць, прачытаюць верш, проста скажуць «калі ласка, запрашаем», значыць, мы не дарма працуем тут».

Сёння ўвесь дзень ва ўніверсітэце будуць распавядаць не толькі пра беларускую мову, а таксама пра нашу гісторыю і культуру. На кожным паверсе – міні-зала, дзе можна пазнаёміцца са старажытнымі традыцыямі. Акрамя таго, на гэты дзень запланаваны гульні, віктарыны і спецыяльныя лекцыі, прысвечаныя беларускай мове.

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Тема: ОбразованиеТеатр
География: Витебск