​Маштабная пошукавая аперацыя на месцы крушэння пасажырскага самалёта працягваецца ў Іране

Ратавальнікі знайшлі першыя астанкі ахвяраў трагедыі.
​Маштабная пошукавая аперацыя на месцы крушэння пасажырскага самалёта працягваецца ў Іране

Ратавальнікі знайшлі першыя астанкі ахвяраў трагедыі. Усяго на борце знаходзілася 66 чалавек. На гэты момант знойдзена 45 цел. Іх адправяць на судова-медыцынскую экспертызу, каб вызначыць асобы загінулых.

У раёне падзення разгорнуты спецыяльны лагер, аднак працу брыгад ускладняюць умовы пошуку: абломкі авіялайнера знайшлі на адным з самых небяспечных схілаў гары Дэна. Нагадаем, у нядзелю самалёт, які выконваў рэйс з Тэгерана, разбіўся праз 50 хвілін пасля ўзлёту. Усе пасажыры загінулі.

Подписывайтесь на нас в Telegram

География:
Иран