​Ганаровае званне народнага майстра Беларусi атрымалi тры майстрыхi з Магiлёўшчыны

У рэгiёне статус народнага майстра цяпер маюць 22 умельцы.

I ўсё ў адной тэхніцы – саломапляцення. У рэгiёне статус народнага майстра цяпер маюць 22 умельцы. Гэта самая высокая адзнака творчасцi людзей, якiя адраджаюць традыцыйныя рамёствы. З майстрамi сустрэлiся нашы карэспандэнты.

«Гэта не толькi цалкам ручная праца, а яшчэ i абавязкова праца з душой», – распавядае Алена Зушчык сваiм вучням.

Здаўна салома апранала чалавека, служыла ложкам, з яе выраблялi хатнiя рэчы, лялькi, капялюшы i нават абутак.

Незвычайныя скарбонкi i лялькi– гэта не адзiн месяц карпатлiвай працы. Алена Зушчык i Iрына Хiзанейшвiлi з Горацкага дома рамёстваў больш за дзесяць гадоў адраджаюць майстэрства саломапляцення. Штосьцi падгледзелi ў музеях, ладзiлi этнаграфiчныя вясковыя экспедыцыi. I вось напярэдаднi разам атрымалi найвышэйшую адзнаку – народны майстар Беларусi.

Алена Зушчык, народны майстар Беларусi: «Я не лiчу, што саломапляценне – гэта састарэлае рамяство. Калi б вы ведалi, колькi дзяцей i дарослых прыходзяць на нашы заняткi! А як адраджаць традыцыi? Перш за ўсё трэба перадаць майстэрства, як кажуць, у добрыя рукi».

Iрына Хiзанейшвiлi – адзiная сярод майстроў Магілёўшчыны асвоiла старадаўнюю тэхнiку так званага спiральнага пляцення. Без мазалёў тут не абыйсцiся.

Iрына Хiзанейшвiлi, народны майстар Беларусi: «Для тэхнiкi спiральнага пляцення патрэбны жгуты саломы, пруткi лазы, каранi i льняныя ніткi. А галоўны сакрэт – зусiм не жаночая сiла!»

Сакрэты старадаўняй тэхнiкi ператвараюць недаўгавечную салому ў рэчы, якiя служылi селянiну доўгi час.

Iрына Хiзанейшвiлi, народны майстар Беларусi: «Вось гэта кузуб. Спiральнае пляценне. Калi яго рабiў сапраўдны майстар, тут можна захоўваць не толькi муку, зерне, а нават ваду. Вось паглядзiце – нiводнай дзiрачкi».

Рытуальныя лялькi на вяселле, Масленiцу, знакамiты «павук». Усе гэтыя магiчныя рэчы невыпадкова нашы прашчуры выраблялi менавiта з саломы.

А яшчэ саламяныя рэчы дораць свайму гаспадару душэўны пакой i гармонiю. Мабыць, таму, як тлумачаць умельцы, што калоссе ўбiрае ў сябе энергiю зямлi, сонца i рук майстра.

Подписывайтесь на нас в Telegram