​Дамашні сабака цяжка параніў васьмімесячнае дзіця ў Наваполацку

Следчы камітэт праводзіць праверку ў сувязі з рэзанансным здарэннем у Наваполацку.

Следчы камітэт праводзіць праверку ў сувязі з рэзанансным здарэннем у Наваполацку. Дамашні сабака цяжка параніў васьмімесячнае дзіця. Жывёла пракусіла яму галаву. Нейрахірургі абласной бальніцы каля дзвух гадзін змагаліся за жыццё маленькага хлопчыка.

З Яраславам у рэанімацыі знаходзіцца маці. Жанчына адмаўляецца ад сустрэчы з журналістамі. Здароўю сына нічога не пагражае. У выніку ўкусу хлопчык атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму. Хірургі зрабілі трэпанацыю чэрапа, але прагнозы добрыя. За апошнія пяць гадоў, падлічылі медыкі, у рэгіёне гэта другі выпадак, калі ад укусу сабакі пакутуе галаўны мозг дзіцяці.

Здарэнне адбылося ў Наваплоцку, куды жанчына с сынам прыехала да маці, якая ў кватэры трымала далмацінца. Пацярпелага хлопчыка заўтра медыкі плануюць перавесці ў звычайную палату.

Подписывайтесь на нас в Telegram