Фотавыстава БЕЛТА «Суверэнная Беларусь» адкрылася ў Брэсце

Этапы станаўлення Беларусі і яе дасягненні – на сотні здымкаў

Фотавыстава БЕЛТА «Суверэнная Беларусь» адкрылася ў Брэсце

У Брэст пасля вялікага падарожжа па краіне пераехала выстава Беларускага тэлеграфнага агенцтва. У асобах, падзеях і фактах распавядаецца пра тое, як рэспубліка за 30 гадоў стала незалежнай і моцнай. 

Ганарыцца ёсць чым: сельская гаспадарка, прамысловасць, медыцына, адукацыя, культура, навука і тэхналогіі – усё ў аб'ектыве часу. Знакавыя фотаматэрыялы разбіты на блокі: тут і будаўніцтва БелАЭС, і поспехі ў касмічнай сферы.

Вялікі блок экспазіцыі прысвечаны харчовай бяспецы. Побач прадстаўленыпоспехі ў машынабудаванні, нафтаперапрацоўцы, здабыча калійнай солі, а таксама культурныя падзеі. Гэта і помнікі гісторыі, якія шануюць на рэспубліканскім узроўні, і мясцовыя славутасці – ліхтаршчык, Белавежская пушча, Брэсцкая крэпасць.

Подписывайтесь на нас в Telegram