Для ўдзелу ў акцыі «Цягнік памяці» адбіраюць вучняў па ўсёй Беларусі

Экскурс у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны ў беларуска-расійскай акцыі

Для ўдзелу ў акцыі «Цягнік памяці» адбіраюць вучняў па ўсёй Беларусі

Галоўныя патрабаванні да вучняў – высокая паспяховасць і актыўная грамадская дзейнасць. Удзельнічаюць у акцыі толькі дзесяцікласнікі. Іх колькасць застанецца нязменнай – дзвесце чалавек.    

Адбор сур’ёзны і праходзіць у чатыры этапы. Трэба напісаць эсэ «Пра тую вясну», стварыць матывацыйную відэа-паштоўку. Пераможцы адправяцца ва ўнікальнае падарожжа па Беларусі і Расіі, наведаюць месцы воінскай славы. 

Акцыя сёлета прысвечана і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праект не толькі для юных беларусаў і расіян. Летась прымалі ўдзел прадстаўнікі Кыргызстана і Арменіі, сёлета чакаецца моладзь з Азербайджана, Казахстана і Узбекістана.

Подписывайтесь на нас в Telegram